19.07.2019

19 ліпеня 2019 года намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзежнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Валянціна Курсевіч прыняла ўдзел у пасяджэнні міжведамаснай рабочай групы па праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове здароўя», якое адбылося ў Нацыянальным цэнтры заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь.

У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя, Дзяржаўнага камітэта судовых эспертыз, Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

На пасяджэнне рабочай групы таксама былі запрошаны прадстаўнікі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-каталіцкай Царквы ў Рэспубліцы Беларусь, якія выказалі заўвагі па праекце Закона.

У ходзе працы была выпрацавана ўзгодненая пазіцыя па асобных заўвагах, якія паступілі ад Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, а таксама былi прапрацаваны прапановы прадстаўнікоў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска - каталіцкай Царквы ў Рэспубліцы Беларусь.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць