Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


02.04.2018

2 красавіка 2018 года ў г. Маскве намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Пірштук Б.К. прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды Дня яднання народаў Беларусі і Расіі.

Урачысты сход, прысвечаны 22-й гадавіне яднання народаў Беларусі і Расіі, адбыўся ў Цэнтральным акадэмічным тэатры Расійскай Арміі, дзе сабраліся прадстаўнікі дзвюх дзяржаў — вядомыя дзяржаўныя дзеячы, кіраўнікі грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў, выдатныя дзеячы навукі і культуры.

На ўрачыстай цырымоніі Б.К.Пірштук ад імя беларускага Парламента цёпла павіншаваў прысутных са святам і зачытаў зварот да беларусаў і расіян з нагоды Дня яднання народаў Беларусі і Расіі Старшыні Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы, Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць