02.02.2017

2 лютага 2017 г. дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віталь Мiсявец прыняў удзел ва ўрачыстым вечары, прысвечаным 20-й гадавіне ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Баліварыянскай Рэспублікай Венесуэла.

Мерапрыемства наведаў шырокае кола міжнароднай і беларускай грамадскасці: прадстаўнікі міжнародных місій: Венесуэлы, Кубы, Эквадора, Японіі, іншых краін, прадстаўнікі гарвыканкама, кіраўнікі грамадскіх арганізацый і палітычных партый Беларусі. Мерапрыемства праходзіла ў Доме дружбы народаў, арганізавана Пасольствам Венесуэлы ў Рэспубліцы Беларусь сумесна з беларускімі сябрамі.

Выступоўцы высока ацанілі ўклад двух Прэзідэнтаў Аляксандра Лукашэнкі і Уга Чавеса ў добрыя сувязі паміж дзвюма краінамі і назвалі іх стратэгічным партнёрствам. Падрыхтаваная сумесна канцэртная праграма паказвае высокі ўзровень адносін паміж нашымі народамі. Асаблiва выступленне самого пасла Хосе Баггiана на тамтамах прывяло прысутнiчых у захапленне.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць