03.02.2017

2 лютага 2017 года ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прайшла сустрэча Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанкі У.П. са Старшынёй Сената Парламента Ісламскай Рэспублікі Пакістан Міянам Разой Рабані.

Адбыўся зацікаўлены абмен думкамі па пытаннях паглыблення беларуска-пакістанскіх адносін.


Старшыня Палаты прадстаўнікоў падкрэсліў, што ў Дагаворы аб дружбе і супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Ісламскай Рэспублікай Пакістан міжпарламенцкія сувязі ацэньваюцца як значная частка двухбаковага супрацоўніцтва.


У.П.Андрэйчанка праінфармаваў пакістанскі бок пра запланаваны на красавік 2017 года візіт у Пакістан парламенцкай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь.

Старшыня Сената адзначыў, што парламенцкая дыпламатыя выконвае важную ролю ў развіцці двухбаковых сувязей.


Бакі абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння на міжнародных парламенцкіх пляцоўках. Міян Раза Рабані прапанаваў цесна супрацоўнічаць у рамках Міжпарламенцкага саюза.


Значная ўвага была таксама нададзена пашырэнню дагаворна-прававой базы, развіццю сувязей у гандлёва-эканамічнай сферы, іншых галінах, якія ўяўляюць узаемны інтарэс.


У.П.Андрэйчанка падкрэсліў, што беларускія дэпутаты гатовы далучыцца да працы трох сумесных беларуска-пакістанскіх міжурадавых камісій па гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве.

Абодва бакі адзначылі, што візіт Старшыні Сената Парламента Ісламскай Рэспублікі Пакістан у Рэспубліку Беларусь з’яўляецца сведчаннем пазітыўнай дынамікі развіцця ўзаемавыгаднага двухбаковага дыялогу.

На сустрэчы прысутнічалі старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Рыбак А.А., старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Рахманаў С.К., намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце, кіраўнік рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Ісламскай Рэспублікі Пакістан
Гобараў Д.Д., намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах Корж І.А., Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Пакістан Ермаловіч А.Р.
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць