02.02.2017

2 лютага 2017 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы пад старшынствам В.А.Дзевятоўскага адбылося чарговае пасяджэнне рабочай групы па праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб фізічнай культуры і спорце».

У пасяджэнні прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Макарына-Кібак Л.Э., Мілашэўскі В.С., Невар І.Л., Старавойтаў А.Г., спецыялісты Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, работнікі Галоўнага экспертна-прававога ўпраўлення Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў, экспертна-прававога ўпраўлення Сакратарыята Савета Рэспублікі, аддзела па забеспячэнні дзейнасці камісіі.

Удзельнікі пасяджэння разгледзелі заўвагі і прапановы, выказаныя па законапраекце Пастаяннай камісіяй Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці і экспертна-прававым упраўленнем Сакратарыята Савета Рэспублікі. Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням рэгістрацыі спартыўных агентаў федэрацыямі (саюзамі, асацыяцыямі) па відзе (відах) спорту, уключанымі ў рэестр федэрацый (саюзаў, асацыяцый) па відзе (відах) спорту, і ўстанаўленню правіл такой рэгістрацыі.

Работа над законапраектам будзе прадоўжана.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць