Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


02.05.2019

2 мая 2019 года ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча старшыняў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Міхневіча В.У. і Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве Гуйвік Н.В. з Пастаянным каардынатарам ААН у Рэспубліцы Беларусь Іаанай Казані-Вішнявецкі.

Адкрываючы сустрэчу, В.У.Міхневіч цёпла прывітаў І.Казану-Вішнявецкі ў сценах беларускага Парламента, прадставіў удзельнікаў сустрэчы і адзначыў, што эфектыўнае і канструктыўнае супрацоўніцтва з агенцтвамі сістэмы ААН мае вялікае значэнне для нашай краіны. Старшыні пастаянных камісій Міхневіч В.У. і Гуйвік Н.В. праінфармавалі Пастаяннага каардынатара ААН у Беларусі аб прымаемыху краіне комплексных мерах па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў, у прыватнасці, аб удасканаленні нацыянальнага заканадаўства; аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, міжнародных арганізацый, грамадскіх аб'яднанняў, грамадзянскай супольнасці і іх каардынацыі; аб міжнародным супрацоўніцтве.

І.Казана-Вішнявецкі ў сваю чаргу падзякавала беларускіх парламентарыяў за прадстаўленую магчымасць правядзення з імі сустрэчы ў Палаце прадстаўнікоў, расказала пра асноўную практычную задачу яе офіса ў Мінску — гэта каардынацыя працы сістэмы Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і дзейнасці яе агенцтваў, фондаў і праграм у Рэспубліцы Беларусь.


Дыпламат таксама адзначыла, што Рэспубліка Беларусь з'яўляецца адным з ключавых партнёраў ААН у рэгіёне і ўдзельніцай асноўных міжнародна-прававых інструментаў у галіне наркакантролю і наркапалітыкі, пры гэтым прафілактыка ўжывання наркотыкаў з'яўляецца важным і прыярытэтным пытаннем для любой дзяржавы, у тым ліку і для Беларусі. І.Казана-Вішнявецкі падкрэсліла, што стратэгіі прафілактыкі, заснаваныя на выкарыстанні Міжнародных стандартаў па прафілактыцы ўжывання наркотыкаў, распрацаваных УНЗ ААН і Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя, могуць забяспечыць захаванне здароўя і бяспекі дзяцей і моладзі, асабліва найбольш уразлівых груп насельніцтва, пры гэтым асноўная мэта прафілактыкі наркаманіі заключаецца ў тым, каб дапамагчы людзям, у тым ліку моладзі, пазбегнуць або адтэрмінаваць пачатак ўжывання наркотыкаў або ў выпадку, калі яны ўжо пачалі ўжываць іх, пазбегнуць развіцця розных расстройстваў (напрыклад, залежнасці). Аднак агульная мэта прафілактыкі наркаманіі значна шырэй: яна складаецца ў здаровым і бяспечным развіцці дзяцей і моладзі для таго, каб яны маглі рэалізаваць свае таленты і патэнцыял і ўнесці ўклад у грамадства.


Пастаянны каардынатар ААН нагадала пра дасягнутыя Рэспублікай Беларусь перадавыя вынікіў сферы прафілактыкі ўжывання наркотыкаў. Напрыклад, у краіне была пілатавана метадонавая замяшчальная тэрапія, рэалізаваны практыкі па абмене шпрыцаў і падтрымкі для людзей, якія ўжываюць наркотыкі. З ініцыятывы Міністэрства ўнутраных спраў у горадзе Салігорску была пілатавана мадэль міжведамаснага ўзаемадзеяння па падтрымцы асоб, якія вызваліліся з месцаў пазбаўлення волі, прычым гэтая мадэль была прызнана лепшай у рэгіёне і будзе распаўсюджана і на іншыя гарады Беларусі.

Удзельнікі сустрэчы выказалі ўпэўненасць, што атмасфера даверу і паразумення паміж беларускімі парламентарыямі і ўсімі агенствамі ААН у Рэспубліцы Беларусь будзе і ў далейшым садзейнічаць творчаму абмеркаванню сумесных праектаў, а вынікі іх рэалізацыі будуць нязменна мець практычную накіраванасць на прафілактыку і лячэнне наркаманіі, кансалідацыю агульных намаганняў для дасягнення Мэт устойлівага развіцця ў Беларусі.

У сустрэчы таксама прынялі ўдзел Прадстаўнік Дзіцячага Фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Рэспубліцы Беларусь Рашэд Мустафа Сарвар, старшы саветнік па правах чалавека ААН у Рэспубліцы Беларусь Мацільда Богнер, каардынатар Аб'яднанай праграмы ААН па ВІЧ/СНІД (ЮНЭЙДС) у Беларусі Вера Ільянкова і іншыя.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць