Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


20.02.2019

20 — 22 лютага 2019 года парламенцкая дэлегацыя Рэспублікі Беларусь на чале з намеснікам Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Пірштуком Б.К. прыме ўдзел у зімовым пасяджэнні Парламенцкай асамблеі АБСЕ і сустрэчы Групы падтрымкі Шаўковага шляху Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якія пройдуць у г. Вене (Аўстрыйская Рэспубліка).

У ходзе зімовага пасяджэння беларуская дэлегацыя прыме ўдзел у пасяджэннях Пастаяннага камітэта ПА АБСЕ, трох агульных камітэтаў Асамблеі, а таксама ў сумесных пасяджэннях.

Запланаваны выступленні намесніка старшыні Палаты прадстаўнікоў Пірштука Б.К. і старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Рыбака А.А. па тэматыцы парадку дня пасяджэння.

На сустрэчы Групы падтрымкі Шаўковага шляху ПА АБСЕ кіраўнік беларускай парламенцкай дэлегацыі Пірштук Б.К. прадставіць праект праграмы міжнароднай канферэнцыі Групы, правядзенне якой запланавана 29 — 30 красавіка 2019 года ў г. Мінску.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць