Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


20.06.2019

20 чэрвеня 2019 года пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Т.П.Кананчук адбылося пасяджэнне рабочай групы па дапрацоўцы да другога чытання праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб прававым рэжыме тэрыторый, якія падвергліся радыёактыўнаму забруджванню ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС».

У пасяджэнні прынялі ўдзел спецыялісты Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, супрацоўнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.

У ходзе работы былі разгледжаны заўвагі і прапановы, што паступілі па законапраекце ад галоўнага прававога ўпраўлення Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў. У прыватнасці, аб неабходнасці ўзгаднення палажэнняў артыкула 23 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб прававым рэжыме тэрыторый, якія падвергліся радыёактыўнаму забруджванню ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС», што тычацца парадку выдачы пропускаў на вываз маёмасцi з тэрыторыі радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, з нормамі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 студзеня 2013 г. № 41 «Аб Палескім дзяржаўным радыяцыйна-экалагічным запаведніку».

Па пытаннях, што абмяркоўваліся, выпрацаваны прапановы, якія будуць вынесены на разгляд Пастаяннай камісіі.

Дапрацоўка законапраекта да другога чытання будзе працягнута.




Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць