20.06.2019

20 чэрвеня 2019 года пад старшынствам Варанецкага В.І. адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах.

Асаблівая ўвага ў ходзе пасяджэння была нададзена пытанням далейшага развіцця міжпарламенцкага супрацоўніцтва з міжнароднымі арганізацыямі і шэрагам замежных дзяржаў.


Былі абмеркаваныя вынікі ўдзелу дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў у сустрэчы па пытаньнях Беларусі, якая прайшла 8 — 9 мая 2019 года ў г. Стакгольме па ініцыятыве Паўночнага Савета, у міжнародным назіранні за пазачарговымі выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан у складзе Місіі назіральнікаў ад СНД 7— 10 чэрвеня 2019 года.


У пасяджэнні камісіі таксама прынялі ўдзел намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Шастакоў Я.А., дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Місько М.У., Дарагакупец Ю.І., Леўшуноў А.Ф., а таксама кіраўнікі шэрагу структурных падраздзяленняў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць