20.07.2018

20 ліпеня 2018 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі адбылося пасяджэнне рабочай групы па дапрацоўцы да другога чытання праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб электронным дакуменце і электронным лічбавым подпісе». 


У пасяджэнні, якое вёў дэпутат Юніцын А.Ю., прынялі ўдзел старшыня камісіі Рыбак А.А. і другія яе члены, прадстаўнікі Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, РУП «Нацыянальны цэнтр электронных паслуг», а таксама работнікі сакратарыятаў Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

У ходзе пасяджэння былі абмеркаваны заўвагі і прапановы, якія паступілі па законапраекце ад некаторых зацікаўленых. Па кожным пытанні рабочай групай прыняты ўзгодненыя рашэнні.

Работа над праектам Закона будзе працягнутая.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць