Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


20.05.2019

20 мая 2019 года ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Макарынай-Кібак Л.Э. адбылася сустрэча дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў — членаў Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы з прадстаўнікамі Глабальнага кокуса па туберкулёзе.

У ходзе гутаркі бакі абмеркавалі найбольш актуальныя пытанні, якія звязаны з пераадоленнем цяжару лекава-ўстойлівага туберкулёзу.

Адкрываючы сустрэчу, Л.Э.Макарына-Кібак адзначыла, што за апошнія гады наша краіна дасягнула значных поспехаў у барацьбе з туберкулёзам: знізілася захворванне, зменшылася колькасць рэцыдываў, узрасла эфектыўнасць лячэння лекава-адчувальнага туберкулёзу. Парламентарый таксама інфармавала прысутных аб паспяховай рэалізацыі ў Брэсцкай вобласці пілотнага праекта па ўкараненні пацыент-арыентаванага лячэння туберкулёзу ў амбулаторных умовах і выніках прымянення новых супрацьтуберкулёзных лекавых сродкаў пры лячэнні пацыентаў з шырокай лекавай устойлівасцю.


Члены дэлегацыі, у сваю чаргу, расказалі пра структуру Глабальнага кокуса па туберкулёзе і асноўных кірунках яго дзейнасці, падзяліліся вопытам работы нацыянальнага кокуса ў Рэспубліцы Таджыкістан, праінфармавалі аб праектах, што рэалізуюцца Еўрапейскай кааліцыяй па барацьбе з туберкулёзам, падрабязна спыніўшыся на праекце шматбаковага супрацоўніцтва ўрадаў, парламентаў і грамадзянскай супольнасці, нацэленага на своечасовае выяўленне і паспяховае лячэнне захворвання.


Удзельнікі сустрэчы таксама абмеркавалі неабходнасць удасканалення заканадаўства ў сферы аховы здароўя, у тым ліку нарматыўных прававых актаў, якія рэгламентуюць пытанні аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з захворваннямі, што ўяўляюць небяспеку для здароўя насельніцтва.

У завяршэнне мерапрыемства госці выказалі намер працягнуць пачаты канструктыўны дыялог па гэтай праблеме.

У сустрэчы прынялі ўдзел член Парламента Рэспублікі Таджыкістан Джамшэд Муртазакулаў, прадстаўнік сакратарыята Глабальнага кокуса па туберкулёзе Цыра Чахая, прадстаўнікі Еўрапейскай кааліцыі па барацьбе з туберкулёзам Пол Самерфілд і Данііл Кашніцкі, старшыня праўлення рэспубліканскага грамадскага абʼяднання «Пераможам туберкулёз разам» Наталля Крыштафовіч, прадстаўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў Рэспубліцы Беларусь Батыр Бердыклычаў, каардынатар праграм Сусветнай арганізацыі аховы здароўя па інфекцыйных захворваннях Краінавага офіса СААЗ у Рэспубліцы Беларусь Вячаслаў Гранькоў, а таксама члены камісіі Курсевіч В.В., Мычко В.В., Невар І.Л. і Астапюк А.І.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць