Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


21.12.2018

21 — 22 снежня 2018 года дэпутацыя беларускага Парламента на чале са Старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанкам У.П. удзельнічае ў 55-й сесіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, якая праходзіць у г. Маскве.

21 снежня 2018 года адбылося пасяджэнне Савета Парламенцкага Сходу. У.П.Андрэйчанка прыняў удзел у абмеркаванні асноўных пытанняў правядзення 55-й сесіі.

Рашэннем Савета Парламенцкага Сходу зацверджаны парадак 55-й сесіі. Старшыням і членам профільных камісій прапанавана выступіць на маючым адбыцца пасяджэнні сесіі з дакладамі.

Цэнтральнае пытанне — прыняцце бюджэту Саюзнай дзяржавы на 2019 год. Праект Дэкрэта Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы «Аб бюджэце Саюзнай дзяржавы на 2019 год» будзе разгледжаны ў двух чытаннях, а таксама ў ходзе работы пагаджальнай камісіі па бюджэце Саюзнай дзяржавы.

У ходзе пасяджэння 55-й сесіі Парламенцкага Сходу былі разгледжаны арганізацыйныя пытанні, якія датычацца змяненняў у складзе Парламенцкага Сходу.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць