Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


21.11.2018

21 лістапада 2018 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы адбылося пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы да разгляду ў другім чытанні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях забеспячэння пагранічнай бяспекі».

У пасяджэнні, якое вёў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Базанаў У.А., прынялі ўдзел член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па эканамічнай палітыцы Канапацкая Г.А., прадстаўнікі Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь, Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь.


Члены рабочай групы разгледзелі заўвагі і прапановы па законапраекце, якія паступілі ад Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь, Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, галоўнага прававога ўпраўлення Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў. У ходзе іх абмеркавання былі выпрацаваны адзіныя падыходы ў выкладанні прававых нормаў.

Работа над законапраектам будзе прадоўжана.




Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць