Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


21.02.2019

21 лютага 2019 года беларуская парламенцкая дэлегацыя на чале з намеснікам Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Пірштуком Б.К. прыняла ўдзел у мерапрыемствах першага дня 18-й зімовай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ: пасяджэнні Пастаяннага камітэта, сумесным пасяджэнні трох агульных камітэтаў, а таксама пасяджэннях агульных камітэтаў па эканамічных пытаннях, навуцы, тэхналогіі і навакольным асяроддзі і па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаннях.

У рамках выступу на пасяджэнні агульнага камітэта па эканамічных пытаннях, навуцы, тэхналогіі і навакольным асяроддзі Б.К.Пірштук адзначыў, што Беларусь паслядоўна выступае за павышэнне ролі і статусу эканамічнага і экалагічнага вымярэння работы ў АБСЕ. Кіраўнік беларускай дэлегацыі заклікаў парламентарыяў да пераважнага адлюстравання эканоміка-экалагічнай праблематыкі ў рэзалюцыях Парламенцкай асамблеі АБСЕ.

Таксама Б.К.Пірштук азнаёміў калег Асамблеі з ініцыятывай Беларусі аб падрыхтоўцы і ўнясенні на разгляд маючай адбыцца летняй сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ рэзалюцыі па тэматыцы стратэгічнага прагназавання, у якой прапануецца акцэнтаваць увагу на ролі навукі, тэхналогій і інавацый у вырашэнні глабальных і рэгіянальных праблем.

На пасяджэнні Пастаяннага камітэта Парламенцкай асамблеі АБСЕ кіраўнікі дэлегацый разгледзелі бягучыя міжнародныя палітычныя падзеі, а таксама пытанні дзейнасці Асамблеі і падрыхтоўкі маючых адбыцца пасяджэнняў у Люксембургу і Марока ў 2019 годзе.


 


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць