Рус Бел En

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


22.01.2020

21 студзеня 2020 года пачаўся візіт Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанкі У.П. ў Дзяржаву Ізраіль для ўдзелу ў мерапрыемствах Міжнароднага форуму лідэраў, прысвечанага Міжнароднаму дню памяці ахвяр Халакосту і 75-й гадавіне вызвалення Асвенцыма.

У.П.Андрэйчанка прыняў удзел у жалобным мітынгу, які прайшоў у гаі памяці «Яр а-Кдушым» пад Ерусалімам. Мерапрыемства было арганізавана Усеізраільскім аб’яднаннем выхадцаў з Беларусі (УАВБ). У мітынгу прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Дзяржаве Ізраіль Вараб’ёў А.С., актыў УАВБ і арганізацыі «Бейт Глыбокае».


У сваім выступленні Старшыня Палаты прадстаўнікоў адзначыў, што Другая сусветная вайна забрала жыцці кожнага трэцяга жыхара Беларусі, карэнным чынам змяніўшы нацыянальна-этнічны склад насельніцтва краіны. Былі знішчаны такія звыклыя для беларусаў паняцці, як яўрэйскія мястэчкі, і ўведзены ва ўжытак страшныя словы «гета» і «лагеры смерці».

Беларусы заўсёды будуць успрымаць крывавыя падзеі, якія стаяць за словам «Халакост», як асабістую трагедыю, якая ніколі не павінна паўтарыцца, падкрэсліў У.П.Андрэйчанка. Ён выказаў падзяку выхадцам з Беларусі, якія ў Ізраілі беражліва захоўваюць памяць пра трагічныя старонках сумеснай гісторыі. Манумент у гаі памяці «Яр а-Кдушым» змяшчае зямлю з Мінскага гета, лагера смерці «Трасцянец», з Броннай гары, а таксама з месцаў знішчэння яўрэяў у Беразіно, Краснаполле і Чэрыкаве.

Ён нагадаў пра неўміручы подзвіг беларусаў і яўрэяў, якія са зброяй у руках супрацьстаялі нацысцкім злачынцам, змагаючыся бок аб бок у шэрагах партызанскіх атрадаў і Чырвонай Арміі, пра гераізм простых беларусаў, якія з рызыкай для жыцця ратавалі ад немінучай гібелі тысячы яўрэяў.

Беларуская дзяржава робіць усё неабходнае для захавання памяці пра тыя часы, адзначыў Старшыня Палаты прадстаўнікоў. Больш за 500 помнікаў у нашай краіне нагадваюць пра ахвяраў Халакосту. Многія з дзеючых мемарыялаў створаны пры падтрымцы яўрэйскіх сем’яў і грамадскіх арганізацый.


У памяць пра трагічныя падзеі другой сусветнай вайны У.П.Андрэйчанка перадаў арганізацыі «Бейт Глыбокае» зямлю з месцаў пахавання вязняў Глыбоцкага гета, дзе загінула больш за 10 тыс. яўрэяў, і месцаў масавага зьнішчэньня яўрэяў з населеных пунктаў Пліса і Празарокі Глыбоцкага раёна.

Акрамя таго, Старшыня Палаты прадстаўнікоў усклаў да мемарыяла вянок ад імя Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у памяць пра больш чым 850 тыс. беларускіх яўрэяў, што загінулі ў гады фашысцкай акупацыі.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць