Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


23.05.2018

22 — 23 мая 2018 года Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы праведзена выязное пасяджэнне ў г. Брэсце у мэтах удзелу ў выязных мерапрыемствах Парламенцкай Асамблеі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы — пасяджэнні Пастаяннай камісіі ПА АДКБ па пытаннях абароны і бяспецы і парламенцкім маніторынгу ваенна-палітычным становішчы ва Усходнееўрапейскім рэгіёне калектыўнай бяспекі АДКБ.

Такія мерапрыемствы дзяржаў — членаў АДКБ дазваляюць ацэньваць рэальнае становішча спраў, знаходзіць агульныя заканадаўчыя падыходы да рашэння праблем бяспекі, выпрацоўваць механізмы аператыўнага прыняцця рашэнняў па калектыўным рэагаванні на крызісныя сітуацыі.

Практыка правядзення выязных пасяджэнняў Пастаяннай камісіі ПА АДКБ па пытаннях абароны і бяспекі і вывучэння парламентарыямі краін АДКБ ваенна-палітычнага становішча ў радыусе сферы ўплыву арганізацыі з’яўляецца пастаяннай (г. Ерэван, 2008 і 2013 гады; г. Мінск, 2009 і 2014 гады; г. Бішкек, 2016 год). Акрамя таго, Рэспубліка Беларусь на сваёй тэрыторыі (г. Брэст, верасень 2005 года) прымала дэпутатаў — членаў Пастаяннай камісіі Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц СНД па пытаннях абароны і бяспекі (у фармаце краін АДКБ), якія вывучалі ваенна-палітычнае становішча на заходніх рубяжах АДКБ.

Выязныя мерапрыемствы — пасяджэнне Пастаяннай камісіі ПА АДКБ па пытаннях абароны і бяспекі і парламенцкі маніторынг ваенна-палітычнага становішча ва Усходнееўрапейскім рэгіёне калектыўнай бяспекі АДКБ, якія адбыліся 22 — 24 мая ў г. Брэсце, прадугледжаны планам работы ПА АДКБ на 2018 год.

23 мая ў ходзе сумеснага пасяджэння Пастаяннай камісіі ПА АДКБ па пытаннях абароны і бяспекі пад старшынствам намесніка старшыні Камітэта Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі па бяспецы і процідзеянні карупцыі Выбарнага А.Б. і Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы пад кіраўніцтвам яе старшыні Міхневіча В.У. парламентарыі абмеркавалі ваенна-палітычнае становішча ва Усходнееўрапейскім рэгіёне калектыўнай бяспекі АДКБ з удзелам Начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першага намесніка Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёра Белаконева А.А., першага намесніка Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь — начальніка крымінальнай міліцыі генерал-маёра міліцыі Падгурскага І.М., прадстаўнікоў Камітэта дзяржаўнай бяспекі, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Удзельнікі сумеснага пасяджэння заслухалі даклад Сакратарыята АДКБ аб стане і перспектывах развіцця ваенна-тэхнічнага і ваенна-эканамічнага супрацоўніцтва ў рамках АДКБ, абмеркавалі праекты мадэльных законаў АДКБ «Аб забеспячэнні нацыянальнай бяспекі», «Аб бяспецы крытычна важных аб’ектаў», «Аб інфармацыйным проціборстве тэрарызму і экстрэмізму», праекты рэкамендацый па гарманізацыі заканадаўства дзяржаў — членаў АДКБ, якімі рэгулююцца дзейнасць аварыйна-выратавальных службаў і статус выратавальнікаў; па ўдасканальванні заканадаўства дзяржаў — членаў АДКБ у вобласці абароны праў на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці; па ўдасканальванні заканадаўства дзяржаў — членаў АДКБ у сферы распрацоўкі, вытворчасці, абслугоўвання і ўтылізацыі ўзбраення і ваеннай тэхнікі; па гарманізацыі нацыянальнага заканадаўства дзяржаў — членаў АДКБ у частцы, якая датычыцца прызнання арганізацый тэрарыстычнымі, а таксама разгледзелі праект Канцэпцыі нарматыўнага прававога рэгулявання забеспячэння бяспекі важных грамадска-палітычных, спартыўных і іншых мерапрыемстваў міжнароднага ўзроўню ў дзяржавах — членах АДКБ.

У гэты ж дзень удзельнікі пасяджэння наведалі мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць — герой», дзе адбылось ўрачыстае ўскладанне вянка ад імя Парламенцкай Асамблеі АДКБ.

Па заканчэнні пасяджэння ўдзельнікі выязных мерапрыемстваў наведалі пагранічны пераход Казловічы, дзе азнаёміліся з умовамі нясення службы ваеннаслужачымі пагранічнай службы, з найноўшымі тэхнічнымі сродкамі, якія выкарыстоўваюцца імі пры выкананні пастаўленых задач, а таксама арганізацыйна-тэхнічнымі мерамі па ўдасканальванні пагранічнага кантролю.

Правядзенне выязных мерапрыемстваў ПА АДКБ у Рэспубліцы Беларусь на высокім арганізацыйным узроўні з’явілася канкрэтным укладам нашай краіны ў дзейнасць АДКБ па забеспячэнні ваеннай і пагранічнай бяспекі ва Усходнееўрапейскім рэгіёне калектыўнай бяспекі АДКБ.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць