22.02.2017

22 лютага 2017 года старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Кананчук Т.П. прыняла ўдзел у пасяджэнні калегіі Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь «Аб выніках рэалізацыі ў 2016 годзе мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на 2011 — 2015 гады і на перыяд да 2020 года і Праграмы сумеснай дзейнасці па пераадоленні наступстваў чарнобыльскай катастрофы ў рамках Саюзнай дзяржавы на перыяд да 2016 года і задачах на 2017 год».

На пасяджэнні калегіі былі заслуханы даклады аб выкананні дзяржаўнымі заказчыкамі мерапрыемстваў і мэтавых паказчыкаў Дзяржаўнай праграмы.

Асаблівую ўвагу ўдзельнікі калегіі надалі сацыяльна-эканамічнаму развіццю пацярпелых рэгіёнаў: забеспячэнню жыллём, будаўніцтву аб’ектаў сацыяльнай сферы, добраўпарадкаванню населеных пунктаў і інш. Таксама абмеркавалі пытанні правядзення ахоўных мерапрыемстваў у сельскагаспадарчай вытворчасці, накіраваных на атрыманне прадукцыі, якая адпавядае нарматыўным патрабаванням па ўтрыманні радыенуклідаў. Адзначылі неабходнасць удасканалення работы па інфармаванні насельніцтва аб узроўні забруджанасці прысядзібных участкаў і ўтрыманні радыенуклідаў у прадукцыі ўласнай вытворчасці.

 

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць