Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


22.02.2019

22 лютага 2019 года беларуская парламенцкая дэлегацыя працягнула работу ў рамках пасяджэння зімовай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў г. Вене (Аўстрыйская Рэспубліка), прыняўшы ўдзел у мерапрыемствах заключнага дня Асамблеі: пасяджэнні Агульнага камітэта па палітычных пытаннях і бяспецы і сумесным пасяджэнні трох агульных камітэтаў.

У сваім выступе на пасяджэнні Агульнага камітэту Парламенцкай асамблеі АБСЕ па палітычных пытаннях і бяспецы член дэлегацыі Рыбак А.А. пацвердзіў гатоўнасць беларускага боку максімальна далучацца да тэматыкі барацьбы з комплекснымі транснацыянальнымі выклікамі і пагрозамі. Беларускі парламентарый акцэнтаваў нашу нацэленасць на сур’ёзную сумесную працу, у прыватнасці, на напрамках барацьбы з тэрарызмам, незаконным абаротам наркотыкаў, выканання палажэнняў рэзалюцыі Савета Бяспекі ААН 1540, дэактывацыі лёгкай і стралковай зброі.

У ходзе сумеснага пасяджэння трох агульных камітэтаў былі заслуханы і абмеркаваны даклады старшынь спецыяльных камітэтаў і спецыяльных прадстаўнікоў Парламенцкай асамблеі АБСЕ.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць