Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


22.01.2019

22 студзеня 2019 года пад старшынствам Т.П.Кананчук прайшло пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы.

У ходзе пасяджэння разгледжаны ход падрыхтоўкі да разгляду да другога чытання праектаў законаў Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай экалагічнай экспертызе, стратэгічнай экалагічнай ацэнцы і ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе», «Аб радыяцыйнай бяспецы» і «Аб змяненні законаў». Дэпутаты Навумчык А.А., Васількоў М.А. і Кананчук Т.П., адказныя за падрыхтоўку дадзеных законапраектаў, праінфармавалі членаў Пастаяннай камісіі аб стане іх гатоўнасці да разгляду і тэрмінах разгляду законапраектаў у адпаведнасці з графікам падрыхтоўкі пытанняў пастаяннымі камісіямі для разгляду на шостай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання.

На пасяджэнні разгледжана пытанне аб замацаванні дэпутатаў, адказных за падрыхтоўку законапраектаў, у адпаведнасці з Планам падрыхтоўкі законапраектаў на 2019 год, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 4 ад 4 студзеня 2019 года.


 

Таксама разгледжаны шэраг законапраектаў, якія паступілі з іншых пастаянных камісій. Так, дэпутаты абмеркавалі праекты законаў Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай інавацыйнай палітыцы і інавацыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь», «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг» і «Аб змене Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і».

Па выніках абмеркавання прынята рашэнне актывізаваць работу, накіраваную на дапрацоўку законапраектаў, і пры неабходнасці накіраваць прапановы па іх удасканаленні у адпаведныя камісіі Палаты прадстаўнікоў.

На пасяджэнні былі разгледжаны іншыя пытанні, якія тычацца дзейнасці камісіі, і прыняты адпаведныя рашэнні.


 


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць