22.08.2019

22 жніўня 2019 года ў Палаце прадстаўнікоў адбылася сустрэча намесніка Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Пірштука Б.К. з парламенцкай дэлегацыяй Рэспублікі Польшча на чале зВіцэ-маршалам Сейма Рэспублікі Польшча Р.Цярлецкім.


У пачатку сустрэчы Б.К.Пірштук цёпла павітаў польскіх калег, адзначыўшы рэгулярнасць і сістэмнасць беларуска-польскіх парламенцкіх кантактаў у цэлым у 2017 –– 2019 гг., асабліва падкрэсліўшы пры гэтым важнасць дыялогу, які адкрывае новыя магчымасці для ўмацавання даверу і пашырэння партнёрства ва ўсіх сферах.


У ходзе сустрэчы віцэ-спікер Палаты прадстаўнікоў з задавальненнем адзначыў тую ролю, якую адыгрывае Польшча ва ўстанаўленні кантакту Рэспублікі Беларусь з Еўрапейскім саюзам, і выказаў надзею на падтрымку нашай краіне ў далейшым.


Працягваючы тэму міжпарламенцкага ўзаемадзеяння, віцэ-спікер Палаты прадстаўнікоў падкрэсліў канструктыўнае супрацоўніцтва парламентарыяў на міжнародных пляцоўках. Пазітыўны прыклад
таго–– узаемадзеянне ў ходзе штогадовай сесіі ПА АБСЕ ў Люксембургу ў ліпені гэтага года.

Намеснікам Старшыні Палаты прадстаўнікоў было таксама закранута пытанне падпісання Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Сеймам Рэспублікі Польшча. Б.К.Пірштук асабліва падкрэсліў, што падпісанне гэтага Пагаднення стане лагічным працягам канструктыўнай работы парламентаў дзвюх краін.

Віцэ-маршал Сейма Рэспублікі Польшча Р.Цярлецкіў сваю чаргу выказаў шэраг перспектыўных напрамкаў міжпарламенцкага супрацоўніцтва, а таксама падзякаваў беларускаму боку за вырашэнне пытання ў галіне адукацыі. Парламентарый таксама вітаў пашырэнне бязвізавай тэрыторыі «Брэст –– Гродна» і павелічэнне тэрміну бязвізавага знаходжання ў турыстычных мэтах у гэтых рэгіёнах. Рашэнне па гэтых пытаннях прынята на ўзроўні Указа Кіраўніка дзяржавы.

У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі стан і перспектывы гандлёва-эканамічных адносін, зрабіўшы акцэнт на супрацоўніцтве ў сферах эканомікі, гандлю і інвестыцый. Удзельнікі сустрэчы разгледзелі таксама пытанні ўзаемадзеяння ў сферы аховы здароўя, адукацыі, спорту і турызму.

Акрамя гэтага, парламентарыі адзначылі актыўную работу рабочых груп па супрацоўніцтве, а таксама паслядоўную і разнапланавую дзейнасць надзвычайных і паўнамоцных паслоў дзвюх краін.

У сустрэчы з беларускага боку прынялі ўдзел старшыні пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў Варанецкі В.І. і Макарына-Кібак Л.Э., кіраўнік рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Рэспублікі Польшча Качына Л.І., а таксама Начальнік Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Наумовіч А.М.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць