23.02.2017

23 – 24 лютага 2017 года парламенцкая дэлегацыя Рэспублікі Беларусь на чале з намеснікам Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Пірштуком Б.К. прыме ўдзел у зімовым пасяджэнні Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якое пройдзе ў г. Вене (Аўстрыйская Рэспубліка).

У склад беларускай дэлегацыі таксама ўваходзяць старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Варанецкі В.І. і старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Рахманаў С.К.

Беларуская дэлегацыя прыме ўдзел у пасяджэннях Пастаяннага камітэта ПА АБСЕ і трох агульных камітэтаў Асамблеі: па палітычных пытаннях і бяспецы; па эканамічных пытаннях, навуцы, тэхналогіі і навакольным асяроддзі; па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаннях.

У ходзе зімовага пасяджэння будуць разгледжаны асноўныя пытанні парадку дня АБСЕ, у тым ліку тыя, якія тычацца сітуацыі з нелегальнымі мігрантамі і бежанцамі, барацьбы з міжнародным тэрарызмам, сітуацый у Сірыі і ва Украіне. Акрамя таго, адбудуцца спецыяльныя дэбаты на тэму «Абарона правоў чалавека ў часы крызісу».

Запланаваны сустрэчы членаў парламенцкай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь з кіраўніцтвам Парламенцкай асамблеі АБСЕ і парламентарыямі дзяржаў –– членаў АБСЕ для абмеркавання актуальных пытанняў узаемадзеяння ў рамках арганізацыі і развіцця двухбаковых адносін.

На зімовым пасяджэнні ПА АБСЕ адбудзецца прэзентацыя Рэспублікі Беларусь у якасці краіны правядзення 26-й штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць