Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


23.02.2019

23 лютага 2019 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Віталь Місявец прыняў удзел у мерапрыемстве, прысвечаным Дню Абаронцаў Айчыны і Ўзброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, які праходзіў у жаночай гімназіі горада Жодзіна па запрашэнні Міжнароднага фонду «Баявое братэрства без межаў».

Парламентарый павіншаваў калектыў гімназіі са святам, адзначыў вялікую працу гімназіі па патрыятычным выхаванні моладзі, якое выявілася ў стварэнні і паспяховай дзейнасці з 2012 года пошукава-даследчага атрада «Кацюша». Мэтай атрада з'яўляецца пошук няўлічаных брацкіх магіл, няўлічаных і забытых імёнаў абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў, забытых эпізодаў Вялікай Айчыннай вайны з мэтай іх увекавечання.

Дэпутат распавёў аб падтрымцы дэпутатамі Парламента будаўніцтва аб'екта «Рэсурсанезалежны квартал «Дом-Парк», выхадзе ўказа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 499, згодна з якім пад будаўніцтва гэтага ўнікальнага праекта выдзелена тэрыторыя на паўднёвым усходзе Менска. «Дом Парк» заняў першае месца ў Рэспубліканскім конкурсе інавацыйных праектаў. Электраэнергію для дамоў плануюць атрымліваць дзякуючы сонечным батарэям, ветраным турбінам і з збіранага паасобна смецця.

Квартал будзе складацца з трох дзевяціпавярховых жылых комплексаў, кожны з якіх уяўляе сабой размешчаныя радыяльна чатыры дамы з шматузроўневай стаянкай па цэнтры. Акрамя гэтага, у ім будзе закладзена некалькі алей Славы воінам, якія вызвалялі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і воінам-інтэрнацыяналістам, якія ваявалі ў Афганістане і ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях іншых краін.

Дэпутат Місявец дадаў: «дзейнасць усіх гэтых арганізацый: інавацыйнага «Дома-парку», «баявога братэрства без межаў», пошукавага атрада «Кацюша», які знайшоў ужо дзясяткі сведчанняў аб пахаванні байцоў Чырвонай Арміі, па выхаванні патрыётаў сваёй Айчыны пераклікаецца і ўзаемазвязаная паміж сабой, а таксама з'яўляецца найважнейшай задачай усёй дзяржавы і грамадства, асабліва ў сённяшні час напружанай міжнароднай абстаноўкі.»



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць