Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


23.05.2018

23 мая 2018 года ў Палаце прадстаўнікоў адбылася сустрэча намесніка Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Пірштука Б.К. з дэлегацыяй паслоў па асобых даручэннях краін — членаў Еўрапейскага саюза па справах Усходняга партнёрства.

Бакі абмеркавалі шэраг пытанняў супрацоўніцтва паміж Беларуссю і краінамі Еўрапейскага саюза, уключаючы пытанні эканомікі, міграцыі, змены клімату, СМІ, праектнай дзейнасці па лініі ініцыятывы ЕС «Усходняе партнёрства», праблематыку адмены смяротнага пакарання ў Беларусі і шэраг іншых пытанняў.

Б.К.Пірштук асабліва падкрэсліў, што беларускія парламентарыі надаюць важнае значэнне нарошчванню гандлёва-эканамічных сувязяў з краінамі Еўрапейскага саюза, а таксама ўзаемадзеянню для развіцця лічбавай эканомікі.

Удзельнікі сустрэчы пацвердзілі гатоўнасць да далейшага развіцця канструктыўнага дыялогу.

У сустрэчы прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Варанецкі В.І., Наумовіч А.М., а таксама член Савета Рэспублікі Рахманаў С.К.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць