Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


23.08.2019

23 жніўня 2019 года ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанкі У.П. з Прэм’ер-міністрам Грузіі Бахтадзэ М.Р. у рамках яго афіцыйнага візіту ў Рэспубліку Беларусь.

У часе сустрэчы адбыўся абмен думкамі аб стане і перспектывах развіцця беларуска-грузінскіх адносін у розных галінах.


Бакі выказалі задавальненне традыцыйна дружалюбным характарам беларуска-грузінскіх адносін і актыўнай работай парламентаў па іх далейшаму развіццю. У прыватнасці, дзякуючы актыўнай дзейнасці рабочых груп, створаных у парламентах дзвюх краін, распрацаваны праект дарожнай карты супрацоўніцтва, якая ўключае шэраг канкрэтных прапаноў.


У гэтым кантэксце У.П.Андрэйчанка адзначыў важнасць таго, каб парламентарыі абедзвюх краін больш грунтоўна падлучаліся да работы Міжурадавай беларуска-грузінскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве. 


Гэтая прапанова была падтрымана Прэм’ер-міністрам Грузіі.


Акрамя таго, значная ўвага была ўдзелена ўмацаванню гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння. Была адзначана наяўнасць патэнцыялу для пашырэння дзелавых кантактаў у сферы сельскай гаспадаркі і перапрацоўкі прадукцыі. У сувязі з гэтым М.Р.Бахтадзэ адзначыў, што беларуская прадукцыя карыстаецца вялікім попытам і папулярнасцю ў Грузіі.

Таксама ўдзельнікі сустрэчы абмеркавалі планы па пашырэнню ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Грузіяй у навуковай, адукацыйнай, медыцынскай, турыстычнай і культурнай сферах. Былі закрануты тэмы нарошчвання міжрэгіянальных сувязяў і супрацоўніцтва ў сферы высокіх тэхналогій.


У сустрэчы прынялі ўдзел старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах Варанецкі В.І., намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, намеснік кіраўніка рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з парламентам Грузіі Герасімовіч С.М., член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах, кіраўнік рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Грузіі Мисевец В.Р., а таксама Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Грузіі Мятлікаў М.М.
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць