24.02.2017

24 лютага 2017 года Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанка У.П. ажыццявіў рабочую паездку ва Ушацкі раён Віцебскай вобласці.

У ходзе рабочай паездкі У.П.Андрэйчанка сустрэўся з кіраўніцтвам Ушацкага раённага выканаўчага камітэта. У час сустрэчы абмяркоўваліся вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 2016 год.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў правёў асабісты прыём грамадзян у г.п. Ушачы. Грамадзян цікавілі пытанні ўпарадкаванасці населеных пунктаў, працаўладкавання, стварэння належных умоў для перамяшчэння чыгуначным транспартам інвалідаў, зачынення УА «Вяркудская дзіцячы сад ─ пачатковая школа» і ін.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць