Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


24.09.2019

24 верасня 2019 года адбылася калегія Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, у якой прыняла ўдзел намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Курсевіч.

Міністэрства аховы здароўя плануе прыступіць да акрэдытацыі медыцынскіх устаноў, калі будзе вызначана, які ўзровень дапамогі аказваецца ў арганізацыях аховы здароўя, куды ў межах 70-кіламетровай даступнасці накіроўваць пацыентаў, якія маюць патрэбу ў спецыялізаванай дапамозе.

На калегіі абмяркоўвалася дзейнасць рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтраў. Аналіз дзейнасці праводзіцца, каб сфармуляваць прапановы па развіцці сістэмы аховы здароўя і ўнесці іх у наступную дзяржпраграму «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека».

Начальнік упраўлення кадравай палітыцы, устаноў адукацыі Міністэрства аховы здароўя Вольга Маршалка далажыла аб кадравай сітуацыі ў сістэме аховы здароўя і гатоўнасці дзяржаўных устаноў адукацыі, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку спецыялістаў з вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай медыцынскай, фармацэўтычнай адукацыяй, да навучальнага года.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць