Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

25.10.2017

25 кастрычніка 2017 года пад старшынствам У.П.Андрэйчанкі адбылося пасяджэнне Савета Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Члены Савета прынялі рашэнне дапоўніць парадак дня трэцяй сесіі Палаты прадстаўнікоў пытаннямі аб праектах законаў «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Туркменістана аб супрацоўніцтве ў галіне барацьбы са злачыннасцю», «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб выкарыстанні міграцыйнай карты адзінага ўзору ад 5 кастрычніка 2004 года», «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб парадку дабраахвотнага ўзгаднення дзяржавамі – членамі Еўразійскага эканамічнага саюза з Еўразійскай эканамічнай камісіяй спецыфічных субсідый у дачыненні да прамысловых тавараў і правядзення Еўразійскай эканамічнай камісіяй разглядаў, звязаных з прадастаўленнем дзяржавамі – членамі Еўразійскага эканамічнага саюза спецыфічных субсідый», «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях правядзення масавых мерапрыемстваў», «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб патэнтах на вынаходніцтвы, карысныя мадэлі, прамысловыя ўзоры», «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі аб развіцці міжнародных грузавых перавозак і супрацоўніцтве ў рэалізацыі канцэпцыі будаўніцтва Эканамічнага пояса Шаўковага шляху», «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб збліжэнні падыходаў па нарматыўна-прававым і нарматыўна-тэхнічным рэгуляванні, ацэнцы адпаведнасці, стандартызацыі, акрэдытацыі і метралагічнаму забеспячэнню ў вобласці выкарыстоўвання атамнай энергіі ў мірных мэтах».

Была таксама ўхвалена прапанова Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы правесці 29 лістапада 2017 года адкрытыя парламенцкія слуханні на тэму «Нацыянальная сістэма адукацыі: стан і шляхі ўдасканалення заканадаўчага рэгулявання».

Акрамя таго, на пасяджэнні прыняты рашэнні аб правядзенні ў лістападзе 2017 года выязных пасяджэнняў пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях, а таксама па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце. У ходзе пасяджэнняў плануецца вывучыць сітуацыю па стварэнню рабочых месцаў і забеспячэнню занятасці, вопыт мясцовага кіравання і самакіравання ў вырашэнні сацыяльна-эканамічных праблем насельніцтва.

  • 25 кастрычніка 2017 года пасяджэнне Савета Палаты прадстаўнікоў
  • 25 кастрычніка 2017 года пасяджэнне Савета Палаты прадстаўнікоў
  • 25 кастрычніка 2017 года пасяджэнне Савета Палаты прадстаўнікоў
  • 25 кастрычніка 2017 года пасяджэнне Савета Палаты прадстаўнікоў
x
  • 25 кастрычніка 2017 года пасяджэнне Савета Палаты прадстаўнікоў 25 кастрычніка 2017 года пасяджэнне Савета Палаты прадстаўнікоў

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць