Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


25.10.2017

25 кастрычніка 2017 года старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах Дабрыніна Л.А.прыняла ўдзел у рабоце пашыранага пасяджэння Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь з парадкам дня «Аб выніках рэалізацыі грашова-крэдытнай палітыкі за студзень – верасень 2017 г.».

У сваім выступленні Л.А. Дабрыніна акцэнтавала ўвагу на станоўчай дынаміцы развіцця эканомікі ва многім дзякуючы рэалізацыі комплексу мерапрыемстваў Нацыянальнага банку ў вобласці грашова-крэдытнай палітыкі, у прыватнасці: замаруджванне інфляцыі, зніжэнне стаўкі рэфінансавання і працэнтных ставак па крэдытах для суб’ектаў гаспадарання, узважаная манетарная палітыка.

Адзначана таксама актывізацыя выканання суб’ектамі гаспадарання ў рэгіёнах крэдытных абавязацельстваў і прыцягнення фінансавых сродкаў для развіцця прадпрымальніцкай дзейнасці.


З мэтай удасканальвання банкаўскага заканадаўства і ліквідацыі недахопаў у банкаўскай сферы Дабрыніна Л.А. падтрымала прапанову Старшыні Праўлення Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь Каллаура П.У. аб болей шырокім прыцягненні членаў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах да падрыхтоўкі законапраектаў, якія тычацца сферы банкаўскіх адносін.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць