Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


25.10.2017

25 кастрычніка 2017 года ў рамках «Адзінага дня інфармавання» намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Курсевіч В.В. правяла лекцыю ў дзяржаўнай установе «Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь» па тэме «Ахова мацярынства і дзяцінства ў Беларусі – найважнейшы прыярытэт дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі».

Сістэма аховы здароўя ў нашай краіне мае стройную канцэпцыю аховы і ўмацавання здароўя насельніцтва, валодае сацыяльнай устойлівасцю і даказала сваю заможнасць.

Дзяржавай ствараюцца ўмовы, якія дазваляюць жанчынам спалучаць працу з цяжарнасцю і мацярынствам, забяспечваюцца прававая абарона, матэрыяльная і маральная падтрымка мацярынства, ахова працы. Працуючым жанчынам, па іх жаданню, прадастаўляецца водпуск па догляду за дзіцем да дасягнення ім узросту трох гадоў з выплатай за гэты перыяд штомесячнай дзяржаўнай дапамогі.

У рэспубліцы гарантавана права на:

аказанне бясплатнай медыцынскай дапамогі на падставе дзяржаўных мінімальных сацыяльных стандартаў у галіне аховы здароўя ў дзяржаўных установах аховы здароўя;

бясплатнае забяспячэнне лекавымі сродкамі ў межах пераліку асноўных лекавых сродкаў, дзяцей ва ўзросце да трох гадоў і дзяцей-інвалідаў да 18 гадоў, пацыентаў, якія маюць цяжкія захворванні;

бясплатнае забяспячэнне тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў да 18 гадоў;

грашовыя выплаты за пастаноўку на ўлік да 12 тыдняў цяжарнасці, па цяжарнасці і родах, за нараджэнне дзіцяці;

санаторна-курортнае лячэнне або аздараўленне дзяцей з выкарыстаннем сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання і бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне або аздараўленне дзяцей, якія пражываюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання.

Дзякуючы дзяржаўнай падтрымцы, значна палепшылася матэрыяльна-тэхнічная база арганізацый аховы здароўя. Паспяхова праведзена мадэрнізацыя ўстаноў сістэмы родадапамогі і педыятрыі нашай рэспублікі.

Усе вышэй сказанае дазваляе зрабіць выснову аб тым, што ахова здароўя маці і дзіцяці з'яўляецца адной з асноўных задач дзяржаўнай палітыкі ў галіне аховы здароўя і сацыяльнай абароны мацярынства і дзяцінства.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць