Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


25.10.2019

25 кастрычніка 2019 года старшыня Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанка У.П. прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця XVIII Саміту Руху недалучэньня, які праходзіць у г. Баку (Азербайджанская Рэспубліка).

Прэзідэнт Азербайджанскай Рэспублікі Ільхам Аліеў сустрэў прадстаўнікоў дзяржаў, якія ўдзельнічаюць у саміце.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў перадаў кіраўніку Азербайджана прывітанне ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі. У.П.Андрэйчанка адзначыў маштаб і высокі ўзровень арганізацыі саміту і пажадаў паспяховага правядзення мерапрыемства.


У сваю чаргу І.Аліеў сказаў, што чакае з візітам у Азербайджан Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Акрамя таго, перад пачаткам саміту Старшыня Палаты прадстаўнікоў правёў кароткія сустрэчы з Прэзідэнтам Федэрацыі Босніі і Герцагавіны М.Чаварай, Першым намеснікам Старшыні Урада - Міністрам замежных спраў Сербіі І.Дачычам, Прэзідэнтам Рэспублікі Куба М.Дыяс-Канэль Бермудесам, віцэ-прэзідэнтам Рэспублікі Індыя , Старшынёй верхняй палаты Парламента Індыі В.Найду.


У ходзе гутарак бакі выказалі задавальненне ходам развіцця двухбаковых адносін і зацікаўленасць у далейшым умацаванні супрацоўніцтва.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць