25.07.2018

25 лiпеня 2018 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валянціна Курсевіч правяла выязны прыём грамадзян у Гаранскім сельвыканкаме.

Звярнулася 14 чалавек, большасць – жыхары Наваселля і Траскаўшчыны. Усе былі прыняты і ўважліва выслуханы. Па шэрагу пытанняў прыняты станоўчыя рашэнні, некаторыя пастаўлены на кантроль, па іншых дадзены кваліфікаваныя тлумачэнні.

Жыхар Траскаўшчыны Сяргей Лагвіненка хоча вырашыць жыллёвае пытанне. Дах над галавой у сям'і ёсць: муж і жонка і чацвёра дзяцей пражываюць у доме племптушказавода «Беларускі». Ужо атрыманы дазвол на выкуп гэтага жылля. Праўда, цана пытання непад'ёмная для шматдзетных бацькоў, якія выхоўваюць дзіця-інваліда з дзяцінства. Аграрый спадзяецца на дапамогу дзяржавы.

Трэнер Віталь Жэрка з Наваселля папрасіў дапамагчы ў пошуку і рамонце залы для заняткаў барацьбой. Трэніроўкі пяць гадоў праходзяць у былым складскім памяшканні ў будынку школы, аднак яно вельмі маленькае і не прыстасаванае для заняткаў спортам. Віталь Геннадзьевіч рыхтуе падлеткаў, асаблівую ўвагу надае дзецям, якія апынуліся ў сацыяльна небяспечным становішчы, ходзяць на секцыю і дарослыя. Выхаванцы трэнера ўжо паказваюць вынікі на прэстыжных спаборніцтвах.

У складаным становішчы апынуліся члены ЖБК «Наваселле-11». Шматкватэрны жылы дом, збудаваны зусім нядаўна, толькі з выгляду прыгожы і сучасны. Унутры ж усё не так вясёлкава. У доме два гады цячэ дах, у многіх кватэрах сцены і столі пакрыліся цвіллю, з-за пастаяннай вiльготнасцi нават кроквы сталі псавацца. Не функцыянуе належным чынам сістэма водазабяспячэння. Дом на гарантыі, але свае прэтэнзіі жыхарам прад'явіць няма каму: кампанія-генпадрадчык ліквідавана, а хто возьме на сябе ўсе яго абавязацельствы, пакуль да канца не ясна. Жыхары гатовы супрацоўнічаць, удзельнічаць у рамонце, у тым ліку і ў фінансавым плане (і ўжо гэта робяць), але ўсе выдаткі ўзяць на сябе не ў

Мама дзіцяці, з ракавым захворваннем, пацікавілася, якімі льготамі на яго аздараўленне цяпер мае права скарыстацца. Валянціна Вацлаваўна дала падрабязнае тлумачэнне.

Актуальная тэма – стан дарог. З просьбамі прывесці дарожнае пакрыццё вясковых вуліц у парадак звярнуліся адразу два грамадзяніна. У Ляхах некаторы час таму назад дарогу падсыпалі, але ўсё ўмацаванне даўно дажджамі змыла ў раку Іслач. Валянціна Вацлаваўна прама падчас прыёму звязалася з начальнікам ДРБУ №194 Віктарам Рагусскiм. Віктар Генрыхавіч паабяцаў, што дарогу прагрэдзiруюць.

Усім, хто звярнуўся на прыем, ва ўстаноўленым законам тэрмін будуць дадзены пісьмовыя адказы на хвалюючыя іх пытанні. Праблемы людзей адкладаць у доўгую скрыню ніхто не будзе.

Удзел у прыёме грамадзян прымалі намеснік старшыні Мінскага райвыканкама Аляксандр Мякіннік і старшыня Гаранскага сельвыканкама Вольга Антоненка. Падводзячы вынікі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валянціна Курсевіч сказала:

– Падобныя сустрэчы дазваляюць адчуць, наколькі эфектыўна мясцовыя органы ўлады рэагуюць на просьбы грамадзян, цi адказна ставяцца да гэтай працы. На гэты раз прыемна адзначыць чулае стаўленне да патрэб і спадзяванняў простых людзей. Безумоўна, асобныя пытанні ў сілу пэўных абставінаў вырашаць нялёгка, тады гэта неабходна рабіць ва ўзаемадзеянні.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць