Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


25.02.2019

25 лютага 2019 года дэпутаты — члены Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях на чале са старшынёй камісіі Красоўскай Т.П. прынялі ўдзел у пасяджэнні калегіі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь на тэму «Аб выніках працы сістэмы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ў 2018 годзе і асноўных кірунках на 2019 год».

Старшыня камісіі Красоўская Т.П. выступіла з дакладам на тэму «Заканадаўчая дзейнасць у кантэксце сучасных задач» і зрабіла акцэнт на планавай законапраектнай дзейнасці на бягучы год, якая прадугледжвае работу над змяненнямі ў Працоўны кодэкс і Закон аб ахове працы. Наперадзе работа над праектам Закона па сацыяльнай абароне інвалідаў, змянне якога будзе накіравана на замацаванне ўстойлівых падыходаў да фарміравання палітыкі па абароне правоў людзей з інваліднасцю, якія адпавядаюць міжнародным патрабаванням і стандартам.

Сярод іншых сумесных нарматворчых задач — падрыхтоўка змяненняў у заканадаўства аб занятасці, развіцці сацыяльнага прадпрымальніцтва.

Улічваючы, што адным з асноўных нацыянальных прыярытэтаў вызначаны дабрабыт ветэранаў, дэпутат выказала ўпэўненасць, што работа над падрыхтоўкай новай канцэпцыі закона аб ветэранах будзе працягнута ў бягучым годзе міжведамаснай рабочай групай, створанай у красавіку 2018 года.

Акрамя гэтага, будзе праведзена работа па ўдасканаленні заканадаўства, якое рэгулюе пытанні выплаты абавязковых плацяжоў у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.

У пасяджэнні таксама прынялі ўдзел дэпутаты — члены Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Мычко В.В. і Старавойтаў А.Г.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць