Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


25.09.2018

25 верасня 2018 года Пастаянная камісія Палаты прадстаўнікоў па аграрнай палітыцы сумесна з Дзяржаўным камітэтам па маёмасці Рэспублікі Беларусь правяла выязное пасяджэнне (г. Мінск) з мэтай вывучэння практыкі прымянення заканадаўства ў галіне дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці і рэалізацыі артыкула 3, iншых палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй» ад 8 студзеня 2018 года.

Удзел у пасяджэнні прынялі намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь Абрамаў В.А., начальнік упраўлення рэгістрацыі тэхнічнай інвентарызацыі нерухомай маёмасці і уліку дзяржаўнай маёмасці Дзяржкаммаёмасці Лукянава К.С., першы намеснік генеральнага дырэктара ДУП «Нацыянальнае кадастравае агенцтва» Леўчык С.А., дырэктар РУП «Мінскае абласное агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры» Лаўроў П.Г., генеральны інжынер ТДА «Айран» Сітнікаў І.Я. і іншыя спецыялісты.

Прысутныя канстатавалі, што ўкараненне інстытута аўтарызаваных пасярэднікаў вызваляе ад неабходнасці суправаджэння кліента ў арганізацыю па дзяржаўнай рэгістрацыі, эканомячы тым самым час усіх удзельнікаў рынку нерухомасці, паколькі дазваляе атрымліваць магчымасць прамога звароту ў арганізацыю па дзяржаўнай рэгістрацыі з дапамогай спецыялізаванага праграмнага забеспячэння Сістэмы электроннага ўзаемадзеяння аўтарызаваных пасярэднікаў з арганізацыямі па дзяржаўнай рэгістрацыяй нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй (СЭУ).

Пад часпасяджэння яго ўдзельнікі былі азнаёмлены з прынцыпамі працы Сістэмы электроннага ўзаемадзеяння аўтарызаваных пасярэднікаў з арганізацыямі па дзяржаўнай рэгістрацыяй нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй.

Першымі ў Беларусі магчымасцю стаць аўтарызаванымі пасярэднікамі скарысталіся ТДА «Айран» і ТАА «БелБізнесРэсурс». Адпаведныя паведамленні і сертыфікаты былі ўручаны генеральнаму інжынеру ТДА «Айран» Сітнікаву І.Я.


Ён адзначыў, што кожны год кампанія здае ў эксплуатацыю вялікую колькасць абектаў нерухомасці (кватэры, машына-месца і іншыя абекты  каля 3 тыс. здзелак у год) і ТДА «Айран» у якасці аўтарызаванага пасярэдніка зможа спрасціць, пры жаданні на тое будучых уладальнікаў нерухомасці, працэс дзяржрэгістрацыі і атрымання правазасведчвальных дакументаў.

Падводзячы вынікі пасяджэння, старшыня камісіі Адаменка Я.Б. адзначыў важнасць і актуальнасць змяненняў заканадаўства, што юрыдычныя нормы сталі больш зразумелыя і даходлівыядля простых людзей і палягчаюць, спрашчаюць працэсы, звязаныя з афармленнем правоў на маёмасць.


Навіны па тэме аграрнай палітыцы
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць