Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


25.09.2019

25 верасня 2019 года старшыня Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Ражанец В.В. прыняла ўдзел у круглым стале па пытаннях вымушанай міграцыі, які прайшоў ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, і выступіла з дакладам «Роля Парламента ва ўдасканаленні нацыянальнага заканадаўства ў сферы вымушанай міграцыі і грамадзянства».

У абмеркаванні тэмудзельнічалі кіраўнік місіі Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў у нашай краіне Жан Іў Бушардзi, начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Бягун А.Ю., прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, Цэнтра міграцыйных даследаванняў (г. Масква), іншыя эксперты.

У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў дыскусіі былі пытанні рэалізацыі Закона «Аб прадастаўленні замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства статусу бежанца, дадатковай абароны, прытулку і часовай абароны ў Рэспубліцы Беларусь», а таксама змены, якія плануецца ўнесці ў заканадаўства па пытаннях грамадзянства.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць