Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


26.10.2017

26 кастрычніка 2017 года адбылася сустрэча старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Ісачанкi А.М. з прадстаўнiкамi ініцыятыўнай групы па распрацоўцы праекта «Генеральны план п. Лясны і в. Бараўляны (карэкціроўка)».

На гэтую сустрэчу была запрошана і прыняла ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Заслаўскай выбарчай акрузе № 77 Курсевіч В.В.

Старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Ісачанка Анатоль Міхайлавіч вельмі ўважліва выслухаў усіх прадстаўнікоў ініцыятыўнай групы, час ад часу робячы паметкі ў сваім блакноце.

Галоўнымі пытаннямі, якія сталі прадметам абмеркавання было будаўніцтва шматпавярховых жылых дамоў у  Бараўлянах, праектаванне магістральных дарог, будаўніцтва дзіцячага сада – сярэдняй школы па вул. Жамчужнай і шэраг іншых пытанняў, якія тычацца забудовы Бараўлян.

Сустрэча прайшла ў дзелавой і канструктыўнай абстаноўцы. Былі абмеркаваны ўсе заўвагі і прапановы, выказаныя прадстаўнікамі ініцыятыўнай групы.

У абмеркаванні па выкладзеных заўвагах і прапановах прынялі ўдзел намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Неўмяржыцкі С.П., старшыня камітэта па архітэктуры і будаўніцтву Мінскага аблвыканкама Нікалаенка В.В.

У выніку абмеркавання па ўзнятых пытаннях былі знойдзены кампрамісныя рашэнні, якія знойдуць адлюстраванне ў распрацоўваным праекце Генеральнага плана.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць