Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


26.10.2017

26 кастрычніка 2017 года адбыўся VIII з'езд гематолагаў і трансфузiелагаў Рэспублікі Беларусь, прысвечаны 85-годдзю трансфузiялагiчнай службы Рэспублікі Беларусь.

На адкрыцці з'езду з прывітальным словам да ўдзельнікаў з'езду звярнуўся Міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Малашка В.А.

У працы з'езду таксама прыняла ўдзел намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Курсевіч В.В.

Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій» была арганізавана 15 сакавіка 1932 года як Мінскі філіял Цэнтральнага навукова-даследчага інстытута гематалогіі і пералівання крыві.

За апошнія гады ў Рэспубліцы Беларусь праведзена маштабная мадэрнізацыя службы крыві. Укаранены сучасныя тэхналогіі нарыхтоўкі крывi, атрымалі развіццё клеткавыя тэхналогіі ў трансплантацыйнай і рэгенератыўнай медыцыне. Асаблівая ўвага нададзена прыярытэтнаму развіццю бязвыплатнага донарства. Усё гэта дазваляе службе крыві ў поўнай меры адпавядаць сусветным стандартам і патрабаванням Cусветнай арганізацыi аховы здароўя.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць