Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


26.10.2017

26 кастрычніка 2017 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па эканамічнай палітыцы прайшла рабочая сустрэча старшыні камісіі Ў.А.Шчэпава з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Фіёнай Гіб.

У сустрэчы таксама прыняў удзел намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па эканамічнай палітыцы Брыч Л.Г.

Асноўнай тэмай сустрэчы стала абмеркаванне пытанняў, звязаных з пашырэннем двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і супрацоўніцтва ў сферы інвестыцый.

Асаблівую цікавасць для Ф.Гіб прадстаўлялі заканадаўчыя ініцыятывы, з якімі камісія выступае ў рамках сваёй працы, накіраваныя на паляпшэнне інвестыцыйнага клімату Беларусі.


Дэпутаты выказалі зацікаўленасць у атрыманні экспертнага меркавання брытанскіх спецыялістаў і бізнес-супольнасці адносна навацый у заканадаўства аб інвестыцыях і аб прыватызацыі.

Вынікам сустрэчы стала дамоўленасць працягнуць двухбаковыя кантакты па дадзенай тэматыцы ў рамках мерапрыемстваў «Кастрычніцкага эканамічнага форуму» і іншых мерапрыемстваў.

 

Удзельнікі мерапрыемства адзначылі важнасць такога дыялогу, непасрэднага абмену думкамі і выказалі ўпэўненасць у далейшым развіцці двухбаковага супрацоўніцтва.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць