Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


26.10.2017

26 кастрычніка 2017 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі пад кіраўніцтвам А.Д.Кавалькі адбылося пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы да разгляду ў другім чытанні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў у Крымінальна-працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь».

У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, Вярхоўнага Суда, Генеральнай пракуратуры, Следчага камітэта, Камітэта дзяржаўнай бяспекі, Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў, Міністэрства юстыцыі, а таксама работнікі сакратарыятаў Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.


Асноўная дыскусія адбылася па ўдакладненні паўнамоцтваў адваката сведкі ў рамках аказання юрыдычнай дапамогі сведку шляхам указання на права адваката даваць кансультацыі і тлумачэнні па юрыдычных пытаннях. На пасяджэнні было прынята рашэнне аб немэтазгоднасці гэтага ўдакладнення. Акрамя гэтага абмяркоўваліся іншыя пытанні юрыдыка-тэхнічнага характару.


Пасля рэдакцыйнай дапрацоўкі праект Закона будзе накіраваны ва ўстаноўленым парадку на ўзгадненне суб’екту права заканадаўчай ініцыятывы — Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь і на заключэнне ў Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь.


 

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць