Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


26.04.2018

26 красавіка 2018 г. рабочая група Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Грузіі, якую ўзначальвае дэпутат Віталь Місявец, арганізавала і правяла сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Грузіі ў Рэспубліцы Беларусь Валерыем Кварацхелія.

Адбыўся прадметны дыялог па развіцці адносін паміж парламентарыямі дзвюх брацкіх дзяржаў праз абмеркаванне своеасаблівай дарожнай карты супрацоўніцтва, у частцы гандлёва-эканамічнай дзейнасці паміж дзвюма краінамі, удасканаленні дагаворна-прававой базы паміж Рэспублікай Беларусь і Грузіяй.

Валерый Варламович з задавальненнем падзяліўся сваімі планамі і распавёў аб сваёй дзейнасці як лекара, дэпутата, дзяржаўнага чалавека. Сустрэча прайшла ў атмасферы прыязнасці, узаемнай павагі і падзякі.

У дыялогу прымалі ўдзел дэпутаты Вольга Палітыка, Алена Астапюк, Васіль Дземідовіч, Аляксандр Старавойтаў.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць