Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


26.07.2018

26 ліпеня 2018 года дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Курсевіч Валянціна Вацлаваўна і Лобач Юрый Аляксандравіч прынялі ўдзел у пасяджэнні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.

На парадку дня было адно пытанне: «Аб рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарата і павышэнні якасці забяспячэння жыццядзейнасці насельніцтва».

Адкрываючы пасяджэнне, старшыня Мiнскага абласнога выканаўчага камiтэта Анатоль Ісачанка адзначыў: «Людзі, якія прыходзяць на прыём, скардзяцца на абыякавасць, неразуменне, і, можна нават сказаць, самаўпраўства службовых асоб. Частка праблем, якія ёсць у людзей, можна вырашаць на месцы, проста трэба добрасумленна выконваць свае службовыя абавязкі. I правільна тлумачыць людзям. А то пішуць розныя адказы, а ў нас узрастае паток зваротаў. Трэба ўсё ж такі разумець, як мы будзем будаваць сваю працу. Яшчэ адна задача пастаўлена Дырэктывай №2 – удасканаленне парадку ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур. Падпісаны Ўказ Прэзідэнта аб службе «Адно акно», ён уступіць у сілу 27 лістапада 2018 года, мы яго павінны выконваць».

З дакладам выступіла начальнік аддзела па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб аблвыканкама Аксана Мікалаеўна Таранда, якая зрабіла аналіз работы Мінскага аблвыканкама, рай(гар) выканкамаў і іх структурных падраздзяленняў за першае паўгоддзе 2018 года.

Па выніках пасяджэння Мінаблвыканкам прызнаў недастатковай працу некаторых старшыняў райвыканкамаў, а таксама было прынята рашэнне аб стварэнні межведамаснай рабочай групы для вывучэння стану работы дзяржорганаў і арганізацый вобласці з насельніцтвам.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць