Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


26.11.2018

26 лістапада 2018 года адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па аграрнай палітыцы.

Разгледжаны некаторыя законапраекты, якія паступілі з іншых пастаянных камісій.

Таксама ў рамках кампетэнцыі Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы дадаткова абмеркавана чарговае пісьмо Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь па пытаннях дзейнасці садаводчых таварыстваў. Улічваючы, што гэта пытанне з'яўляецца прадметам шматразовага разгляду, на думку камісіі, неабходнасць падрыхтоўкі адпаведнага праекта закона па пытаннях рэгулявання дзейнасці садаводчых таварыстваў, у тым ліку рэгістрацыі па месцы пражывання ў жылых памяшканнях на тэрыторыі садаводчых таварыстваў, адсутнічае.

Парламентарыі адзначылі, што дзейнасць садаводчых таварыстваў у Рэспубліцы Беларусь урэгулявана Грамадзянскім кодэксам Рэспублікі Беларусь, Палажэннем аб садаводчым таварыстве, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 студзеня 2008 г. № 50 «Аб мерах па ўпарадкаванні дзейнасці садаводчых таварыстваў», і для забеспячэння аператыўнасці і своечасовасьці прававога ўрэгулявання асобных грамадскіх адносін дастаткова ўнясення адпаведных змяненняў і дапаўненняў у дзеючы Указ.

Іншага меркавання па гэтым пытанні няма.

Акрамя гэтага, парламентарыі разгледзелі іншыя пытанні, якія тычацца бягучай дзейнасці Пастаяннай камісіі.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць