Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


26.02.2019

26 лютага 2019 года пад старшынствам Т.П.Кананчук прайшло пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы.

У ходзе пасяджэння разгледжана пытанне «Аб правядзенні выязнога пасяджэння Пастаяннай камісіі на тэму «Практыка прымянення Закона Рэспублікі Беларусь «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, другіх радыяцыйных аварый» у частцы санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення дзяцей». У ходзе пасяджэння плануецца разгледзець:

пытанні прававога забеспячэння санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення дзяцей;

практычныя аспекты арганізацыі і правядзення санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення дзяцей, якія пражываюць на тэрыторыях, забруджаных радыёнуклідамі;

пытанні арганізацыі навучальнага працэсу ў санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацыях;

іншыя праблемныя пытанні, якія існуюць у дадзенай сферы.

Прынята рашэнне правесці прызначанае пасяджэнне ў Магілёўскай вобласці на базе санаторыяў, якія ажыццяўляюць аздараўленне дзяцей з рэгіёнаў, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.


Правядзенне выязнога пасяджэння дазволіць членам Пастаяннай камісіі болей падрабязна азнаёміцца з сапраўдным палажэннем спраў па выкананні патрабаванняў заканадаўства аб сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, другіх радыяцыйных аварый, існуючымі праблемамі па санаторна-курортным лячэнні і аздараўленні дзяцей, прааналізаваць практыку прымянення заканадаўства ў дадзенай вобласці, выявіць існуючыя недахопы ў яго правадастасаванні і намеціць асноўныя праблемныя пытанні, якія трэба ўрэгуляваць у заканадаўстве.


На пасяджэнні таксама разгледжаны шэраг законапраектаў, якія паступілі з другіх пастаянных камісій. Так, дэпутаты абмеркавалі праекты законаў Рэспублікі Беларусь ««Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб аказанні псіхіятрычнай дапамогі», «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб паштовай сувязі».


Апрача гэтага было разгледжаны пытанне аб прадстаўленні да ўзнагароджання Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь работніка Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, а таксама шэраг іншых пытанняў, якія тычацца дзейнасці Пастаяннай камісіі.

Па ўсіх разгледжаных пытаннях Пастаяннай камісіяй прыняты адпаведныя рашэнні.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць