Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


26.02.2019

26 лютага 2019 года ў г. Мінску на базе РУП «Белпошта» адбылося выязное пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі на тэму «Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб паштовай сувязі».

Акрамя дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, у мерапрыемстве прынялі ўдзел Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Шульган К.К. і кіраўнікі структурных падраздзяленняў гэтага Міністэрства, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па эканоміцы, бюджэце і фінансах Панцюхоў У.І., кіраўніцтва РУП «Белпошта» на чале з генеральным дырэктарам Матусевічам У.У., а таксама работнікі Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь і Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.


У ходзе практычнай часткі пасяджэння яго ўдзельнікі наведалі цэх па прадастаўленні паслуг вытворчасці «Мінская пошта» РУП «Белпошта», дзе генеральны дырэктар Матусевіч У.У. правёў аглядную экскурсію па тэрыторыі Паштамта, расказаў пра гісторыю прадпрыемства, азнаёміў з функцыянаваннем галіны паштовай сувязі, новымі паслугамі, што ўкараняюцца ў ёй, тэхналогіямі і арганізацыйна-тэхнічнымі рашэннямі, а таксама з мерамі, накіраванымі на паляпшэнне якасці абслугоўвання кліентаў.



Далей знаёмства з паштовай галіной працягнулася ў аддзяленні паштовай сувязі № 62 РУП «Белпошта», дзе прысутным былі прадэманстраваны тэрмінал SmartPOST, які дае магчымасць кліентам самастойна адпраўляць заказныя пісьмы, аўтаматычная аргтэхніка, плацежна-даведачныя тэрміналы.

Акрамя гэтага, удзельнікі мерапрыемства наведалі музей гісторыка-інфармацыйнага цэнтра сувязі, дзе азнаёміліся з тэматычнымі экспазіцыямі, якія даюць магчымасць прасачыць развіццё сувязі ад самых вытокаў да сённяшніх дзён, а таксама наведалі цэнтр інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій РУП «Белтэлекам», у прыватнасці, азнаёміліся з прынцыпам ўкаранення інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у розныя сферы дзейнасці.



У парадак дня пленарнага пасяджэння Пастаяннай камісіі былі ўключаны пытанні, якія тычацца перш за ўсё праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб паштовай сувязі», прычын і мэт яго падрыхтоўкі, яго асноўных палажэнняў і новаўвядзенняў.


Па выніках наведвання аб’ектаў сувязі дэпутаты сумесна з запрошанымі зацікаўлена абмеркавалі найбольш дыскусійныя палажэнні законапраекта, а таксама ўзнялі найбольш праблемныя пытанні гэтай галіны.


Падводзячы вынікі, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Рыбак А.А. адзначыў, што правядзенне выязнога пасяджэння дала магчымасць дэпутатам лепш зразумець спецыфіку і асаблівасці работы нацыянальнага паштовага аператара, глыбей убачыць прынцыпы функцыянавання аддзяленняў паштовай сувязі і тэхналогію аказання паслуг, дэталёва ўглыбіцца ў існуючыя праблемы, ацаніць стан і напрамкі ўдасканалення нацыянальнага заканадаўства ў галіне паштовай сувязі.

Прынятыя ў ходзе выязнога пасяджэння рашэнні будуць выкарыстаны Пастаяннай камісіяй у далейшай рабоце над законапраектам.

 


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць