Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
26 сакавіка 2020 года пад старшынствам У.П.Андрэйчанка адбылося пасяджэнне Савета Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Савет Палаты прадстаўнікоў разгледзеў праект парадку дня другой сесіі і прыняў рашэнне ўнесці яго на зацвярджэнне Палаты прадстаўнікоў.
Усяго ў праект парадку дня ўключаны 37 пытанняў, у тым ліку 12 законапраектаў у першым чытанні, 3 — у другім, 21 — аб ратыфікацыі міжнародных дагавораў.
У ходзе сесіі парадак дня будзе дапаўняцца.
На пасяджэнні Савета Палаты прадстаўнікоў прынята рашэнне ў адпаведнасці з артыкулам 95 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь адкрыць другую сесію Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склiкання 2 красавіка 2020 года.
Акрамя таго, парламентарыі прынялі рашэнне аб стварэнні рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па дасягненню Рэспублікай Беларусь Мэтаў ўстойлівага развіцця, а таксама аб стварэнні рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па справах беларусаў замежжа.
Былі таксама разгледжаны іншыя пытанні.