Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


26.03.2019

26 сакавіка 2019 года пад старшынствам В.I.Вaрaнецкaгa адбылося чарговае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах.

Дэпутаты разгледзелі праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь», які быў унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.


З дакладам па гэтым пытанні выступіў намеснік Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Мельчанка М.А., які спыніўся на асноўных палажэннях гэтага законапраекта.


Было адзначана, што законапраект распрацаваны на падставе аналізу практыкі прымянення палажэнняў нацыянальнага заканадаўства ў сферы міграцыі ў мэтах павышэння эфектыўнасці выкарыстання міграцыйнага патэнцыялу ў інтарэсах дзяржавы і процідзеяння незаконнай міграцыі.


Прыняцце гэтага праекта Закона дазволіць ліквідаваць прабелы і супярэчнасці, якія існуюць у цяперашні час у нацыянальным заканадаўстве, якое рэгулюе пытанні праваадносін нашай дзяржавы з іншаземцамі, стварыць умовы для прыцягнення ў Рэспубліку Беларусь высокакваліфікаваных работнікаў з ліку замежных грамадзян, а таксама будзе садзейнічаць выкананню міжнародных абавязацельстваў Рэспублікі Беларусь.


Па выніках абмеркавання прынята рашэнне рэкамендаваць Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь уключыць названы законапраект у парадак дня шостай сесіі Палаты прадстаўнікоў і прыняць яго ў першым чытанні ў аўтарскай рэдакцыі.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць