Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


26.09.2019

26 верасня 2019 года пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Курсевіча В.В. адбылося чарговае пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы да другога чытання праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб электрасувязі».

У пасяджэнні прынялі удзел прадстаўнікі Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, Міністэрства юстыцыі, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, сакратарыятаў Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.


Удзельнікамі пасяджэння былі разгледжаны заўвагі Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Міністэрства юстыцыі, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, галоўнага прававога ўпраўлення Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў. У тэкст законапраекта ўнесены шэраг паправак.

Работа над дакументам будзе прадоўжана.




Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць