Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


26.09.2019

26 верасня 2019 года пад старшынствам Л.А.Дабрынінай адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах.

У пасяджэнні прынялі ўдзел намеснік Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Лапко Д.М. і спецыялісты гэтага банка, работнікі сакратарыятаў Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.


Прадстаўляючы праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб валютным рэгуляванні і валютным кантролі» Д.М. Лапко адзначыў, што праект Закона накіраваны на лібералізацыю валютных адносін і рэалізацыю мерапрыемстваў па дэдаларызацыі эканомікі, накіраваных на фарміраванне грашовых разлікаў і цэнаўтварэння на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь выключна ў нацыянальнай валюце. Праектам прадугледжана зняцце абмежаванняў на адкрыццё рахункаў у замежных банках, устанаўленне рэгістрацыйнага парадку правядзення юрыдычнымі асобамі валютных аперацый, звязаных з рухам капіталу.


Дэпутатамі прынята да звесткі інфармацыя Нацыянальнага банка аб асноўных прапанаваных законапраектам навацыях у валютным заканадаўстве, зададзены шэраг пытанняў, якія дакранаюцца звароту валютнай выручкі суб’ектамі гаспадарання пры экспартных кантрактах, механізма кантролю за вывазам валюты фізічнымі асобамі, парадку атрымання аграсядзібамі і рамеснікамі даходаў у валюце і інш.

Таксама на пасяджэнні разгледжаны законапраекты, якія паступілі з другіх пастаянных камісій, і прыняты адпаведныя рашэнні.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць