Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


26.09.2019

26 верасня 2019 года Пастаянная камісія Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце сумесна з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве правяла круглы стол на тэму «Актуальныя пытанні механізму ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў па забеспяченні канстытуцыйнай законнасці».

У пасяджэнні прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, прадстаўнікі Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, Генеральнай пракуратуры, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, Міністэрства юстыцыі, іншыя зацікаўленыя.


Старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Цупрык Л.А., адкрываючы пасяджэнне, падкрэсліў, што ва ўмовах глабалізацыі, інтэграцыі і неабходнасці ўмацавання суверэнітэту дзяржавы акцэнты ў галіне нарматворчасці пераносяцца на забяспечанасць і бяспеку прававога рэгулявання зыходзячы з вяршэнства Канстытуцыі незалежнай дзяржавы. Таксама звярнуў увагу на тое, што іншыя заканадаўчыя акты павінны быць накіраваны на дасягненне і забеспячэнне канстытуцыйна значных мэт і інтарэсаў, усёабдымна рэгулюючых важнейшыя грамадскія адносіны.


Удзельнікі пасяджэння адзначылі, што гэта мерапрыемства стане чарговым этапам паглыблення ўзаемадзеяння дэпутацкага корпуса з прадстаўнікамі дзяржаўных органаў, навуковых арганізацый ва ўдасканаленні нацыянальнага заканадаўства.




Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць