Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


30.10.2017

27  29 кастрычніка 2017 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Макарына-Кібак Л.Э. (Грушэўская выбарчая акруга № 99) прыняла ўдзел у форуме працоўнай моладзі Маскоўскага раёна «PROрайон», які прайшоў у адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Лідэр».

У адкрытым дыялогу «Лідэры і ініцыятывы: узаемадзеянне моладзі і органаў дзяржаўнай улады», прынялі ўдзел прадстаўнікі заканадаўчай і выканаўчай улады.

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі вялікі спектр пытанняў, у тым ліку аб прафілактыцы ўжывання наркатычных псіхатропных рэчываў.

— Падобных мерапрыемстваў сёння праводзіцца шмат. З падлеткамі працуюць міліцыя, медыкі, педагогі. Аднак неабходна актывізаваць работу па прынцыпе «роўны — роўнаму», каб пра шкоду наркотыкаў расказвала сама моладзь, — падкрэсліла дэпутат. — Не менш важная і работа маладзёжных лідэраў з бацькамі школьнікаў, паколькі інфармацыя, якая зыходзіць ад іх, будзе гучаць асабліва пераканаўча.

Па выніках форуму працоўнай моладзі ініцыяваны новы маладзёжны праект, які будзе накіраваны на прафілактыку спажывання наркотыкаў у падлеткавым і маладзёжным асяроддзі. Раённыя актывісты грамадскіх аб’яднанняў «БРСМ», «Белая Русь», члены Маладзёжнай палаты пры Мінгарсавеце дэпутатаў наведаюць з лекцыямі і гутаркамі прадпрыемствы Маскоўскага раёна. Асноўная мэтавая аўдыторыя — маладыя спецыялісты і бацькі падлеткаў.

Акрамя таго, на форуме ініцыяваны праект, закліканы павысіць у вачах студэнцкай моладзі раёна аўтарытэт сям’і, знізіць колькасць разводаў у першыя гады шлюбу і нацэліць маладых на адказнае бацькоўства.


Па словах намесніка старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Камароўскага І.С., Маскоўскі раён стане першай пляцоўкай, дзе будуць апрабаваны гэтыя актуальныя ініцыятывы. У далейшым вопыт можа быць распаўсюджаны і на іншыя раёны горада.

 

 

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць