Рус Бел En

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


27.04.2017

27 красавіка 2017 года ў Палаце прадстаўнікоў адбылася сустрэча намесніка Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Пірштука Б.К. з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі.

Намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў адказаў на пытанні карэспандэнтаў па выніках яго удзелу ў пасяджэнні Бюро Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якое адбылося 23 — 24 красавіка 2017 года ў г. Капенгагене (Каралеўства Данія).

У рамках пасяджэння парламенцкая дэлегацыя Беларусі прадставіла інфармацыю аб ходзе падрыхтоўкі 26-й сесіі ПА АБСЕ, якая пройдзе 5 — 9 ліпеня 2017 года ў г. Мінску. Б.К.Пірштук адзначыў, што ў адпаведнасці з Пагадненнем аб правядзенні сесіі, што было нядаўна падпісана Старшынёй Палаты прадстаўнікоў Андрэйчанкам У.П. і Старшынёй ПА АБСЕ К.Мутанен, беларускія парламентарыі ў цесным кантакце з Міжнародным сакратарыятам Парламенцкай асамблеі АБСЕ вырашаюць складаны комплекс арганізацыйных пытанняў, звязаных з падрыхтоўкай гэтага маштабнага форуму.

Намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў паведаміў, што ў цяперашні час вядзецца актыўная работа па падрыхтоўцы асноўных пляцовак сесіі, іх абсталяванню неабходнай тэхнікай у адпаведнасці са стандартамі ПА АБСЕ. Нацыянальныя дэлегацыі браніруюць месцы ў беларускіх гасцініцах. Самая пільная ўвага надаецца транспартнаму забеспячэнню, арганізацыі работы валанцёраў, гандлю прадукцыяй айчыннай вытворчасці ў гасцініцах і месцах правядзення пасяджэнняў. Асноўныя вынікі гэтай работы будуць падведзены ў пачатку мая 2017 года ў ходзе чарговага візіту ў нашу краіну прадстаўнікоў Міжнароднага сакратарыята ПА АБСЕ.

Намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў таксама расказаў журналістам, што падчас пасяджэння Бюро ПА ОБСЕ дэлегацыя Беларусі прыняла ўдзел у абмеркаванні прадстаўленых дакладчыкамі трох агульных камітэтаў праектаў дакладаў і рэзалюцый, якія выносяцца на 26-ю сесію. Сярод ключавых тэм, якія плануецца абмеркаваць летам у г. Мінску, адзначаны тэрарызм, кібербяспека, зацяжныя канфлікты, змяненне клімату, міграцыя і ўмацаванне механізмаў АБСЕ па забеспячэнні захавання правоў чалавека.


Была таксама разгледжана інфармацыя аб бягучай дзейнасці і перспектыўных планах работы Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Гаворка ішла аб нядаўніх тэрактах і ролі міжпарламенцкіх арганізацый ва ўзмацненні барацьбы з прычынамі, якія спараджаюць гвалтоўны экстрэмізм. Удзельнікі пасяджэння выказалі спачуванне з нагоды гібелі Джозэфа Стоўна, амерыканскага члена Спецыяльнай місіі АБСЕ па назіранні ва Украіне. Б.К.Пірштук падкрэсліў, што беларускія парламентарыі падзяляюць заклапочанасць сваіх калег у сувязі з гэтым трагічным фактам і салідарныя з тым, што ўрэгуляванне сітуацыі ва Украіне павінна ажыццяўляцца мірным шляхам у строгай адпаведнасці з мінскімі пагадненнямі.


На Бюро ПА АБСЕ таксама абмяркоўваліся роля жанчын у новай агульнаеўрапейскай архітэктуры бяспекі і вынікі ўдзелу прадстаўнікоў ПА АБСЕ ў міжнародным назіранні за электаральнымі кампаніямі.

Адказваючы на пытанні журналістаў, Б.К.Пірштук падкрэсліў, што разам з развіццём палітычнага дыялогу беларускія парламентарыі вялікую ўвагу надаюць пытанням эканамічнага супрацоўніцтва. У ходзе візіту з кіраўніцтвам ПА АБСЕ і кіраўнікамі некаторых нацыянальных дэлегацый абмеркаваны перспектывы развіцця гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва. У прыватнасці, размова ішла пра магчымасць пашырэння кантактаў з прадстаўнікамі шведскіх дзелавых колаў, патлумачыў ён.

Правядзенне сесіі ПА АБСЕ ў г. Мінску дазволіць прэзентаваць магчымасці нашай краіны як важнай міжнароднай перамоўнай пляцоўкі, рэзюмаваў намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў. Менавіта беларускі бок сфармуляваў тэму сесіі — «Умацаванне ўзаемнага даверу і супрацоўніцтва ў імя міру і працвітання ў рэгіёне АБСЕ». Узаемнае давер, стабільнасць, бяспека і супрацоўніцтва — прынцыпы, якія ляжаць у аснове знешнепалітычнага курсу беларускай дзяржавы і цалкам адпавядаюць той ролі, якую Беларусь імкнецца выконваць у рэгіёне.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць